28 траўня актывістка партыі “Народная Грамада” Святлана Галуза выступіла на міжнароднай анлайн-канферэнцыі, прысвечанай міграцыі і барацьбе з ракам. Актывістка распавяла слухачам з краін Еўропы, Азіі і ЗША ўласную гісторыю барацьбы з ракам.
Цягам свайго выступу яна ўзгадала пра беларускіх палітвязняў з анкалогіяй, якія не атрымліваюць неабходных лекаў і марудна паміраюць за кратамі. Таксама канферэнцыя стала выдатнай нагодай падзяліцца праблемамі беларускіх уцекачоў з доступам да медыцыны ў Літве падчас чакання афіцыйнага статусу і дакументаў.
Партыя “Народная Грамада” дзякуе арганізатарам канферэнцыі - Youth Cancer Organisation - за магчымасць распавесці пра Беларусь на міжнародным узроўні. Сёння ў беларускіх турмах сядзяць некалькі дзясяткаў палітвязняў з цяжкімі хваробамі. Яны не атрымліваюць ніякага лекавання і паміраюць або ў турме, або пасля выхаду на свабоду, як гэта адбылося з 39-гадовай Ганнай Кандраценка. І мы павінны выкарыстоўваць кожную магчымасць нагадаць свету пра катаванні беларусаў, якія выступілі супраць дыктатуры.

May 28
Смерць 14-гадовай дзяўчынкі ў Ельску — люстэрка стану беларускай медыцыны
Трагедыя, што адбылася на Гомельшчыне, стала чарговым сведчаннем глыбокага крызісу ў беларускай сістэме аховы здароўя. Падлетак, якая пачувала сябе лепш пасля некалькіх дзён хваробы, была накіраваная ў бальніцу з-за хрыпаў у лёгкіх. Але ўжо праз некалькі гадзін апынулася ў коме, а ўвечары таго ж дня — памерла. Паводле бацькі, рэанімабіль з Мазыра прыехаў толькі праз некалькі гадзін, а спецыялісты з Гомеля — амаль апоўначы.
Замест празрыстай праверкі і адказаў грамадству, улады традыцыйна абралі іншы шлях — ціск і запалохванне. Сацыяльныя службы выклікаюць братоў і сясцёр загінулай на «размовы» без бацькоў. А дзяржаўныя медыя пачынаюць ачарняць памяць пра дзяўчынку, распаўсюджваючы абвінавачанні ў «дрэнных паводзінах».
Гэтая гісторыя агаляе ўсе праблемы беларускай медыцыны: катастрафічны недахоп лекараў, адсутнасць сучаснага абсталявання, няздольнасць райбальніц аказваць нават базавую рэанімацыйную дапамогу. А яшчэ — паказвае, у якой атмасферы страху і безабароннасці жывуць беларусы. Замест падтрымкі — ціск. Замест спачування — замоўчванне і перакладанне віны на людзей.
Беларусы заслугоўваюць медыцыну, якая лечыць, а не прыхоўвае злачынную халатнасць. Кожная такая смерць — гэта крык аб неабходнасці зменаў. Не яшчэ адна навіна. А апошні званок.

May 29
May 31
Пяць гадоў без волі. І амаль тры — без вестак.
31 траўня 2020 года быў затрыманы Мікалай Статкевіч — лідар партыі “Народная Грамада”, ветэран руху за свабоду, палітвязень, чалавек прынцыпу і годнасці. Яго арыштавалі па дарозе на перадвыбарчы пікет ля Камароўскага рынку ў Мінску. Спачатку асудзілі на 15 сутак за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, але на волю ён так і не выйшаў. Бо супраць яго распачалі крымінальную справу за арганізацыю масавых беспарадкаў.
У снежні 2021-га Мікалая Статкевіча асудзілі на 14 гадоў калоніі асаблівага рэжыму. Гэта адзіны палітвязень Беларусі, асуджаны менавіта да асаблівага рэжыму. Падчас абвяшчэння прысуду ён выкрыкнуў: «Жыве Беларусь!». Сёння Мікалай адбывае пакаранне ў Глыбоцкай калоніі. Але ўжо 27 месяцаў — з лютага 2023 года — пра яго няма ніякіх вестак.
Яго лісты не даходзяць. Да яго не пускаюць адваката. Яго родныя не атрымліваюць ніводнай інфармацыі пра яго здароўе. Улада зрабіла ўсё, каб ізаляваць яго ад свету — не толькі фізічна, але і інфармацыйна. Але мы не забудзем. Мы не маўчым.
Мікалай Статкевіч — сімвал барацьбы і мужнасці. Ён быў з намі ў самыя цяжкія гады, і сёння наш абавязак — быць з ім. Патрабаваць праўды, інфармацыі, допуску адваката, а найперш — неадкладнага вызвалення.
Свабоду Мікалаю Статкевічу!
Свабоду ўсім палітвязням!

Выстава «Дарогай свабоды» — у гонар Мікалая Статкевіча
5 чэрвеня у 13:00 у Сейме Літвы адбудзецца адкрыццё фотавыставы «Дарогай свабоды», прысвечанай лідару беларускага супраціву, палітвязню Мікалаю Статкевічу.
Пяць гадоў за кратамі, амаль тры — у поўнай ізаляцыі, без лістоў, без адваката, без сувязі з роднымі. Яго лёс — гэта сімвал мужнасці, прынцыповасці і вернасці свабоднай Беларусі.
Гэтая выстава — не толькі ўспамін пра боль і несправядлівасць. Гэта голас салідарнасці, голас памяці. І голас надзеі.
Арганізатары выставы — Сацыял-дэмакратычная партыя Літвы, першы віцэ-спікер Сейма Юозас Олекас і партыя «Народная Грамада».
Прыходзьце, каб успомніць, падтрымаць, не забыць. Беларусь патрабуе свабоды. Беларусь — гэта людзі. Такія, як Мікалай Статкевіч.
Свабоду палітвязням!
Жыве Беларусь!

June 2
В Сейме Литвы состоится выставка, посвященная Николаю Статкевичу - Новости Беларуси - Хартия'97
https://charter97.org/ru/news/2025/6/2/642834/

charter97.org
В Сейме Литвы состоится выставка, посвященная Николаю Статкевичу
Его судьба стала символом мужества, принципиальности и верности свободной Беларуси.
June 2
Forwarded from ОД СДЖ
YouTube
Первый съезд партии "Страна Для Жизни" в Варшаве.
У Варшаве прайшоў першы з'езд партыі «Краіна Для Жыцця» гісторыя партыі пачалася яшчэ ў 2020 годзе. У 2021 годзе быў створаны Грамадскі рух «Краіна Для Жыцця». У 2024 годзе быў створаны аргкамітэт па стварэнню партыі «Краіна Для Жыцця». Мы робім новы крок…
June 3
Audio
Напрыканцы траўня ў Стамбуле Мікалая Статкевіча ўганаравалі прэміяй Франсіска Пенья Гомеса, які з’яўляецца сімвалам барацьбы за дэмакратыю, як, прынамсі, і сам беларускі палітык Мікалай Статкевіч.
Пра гэта ды іншае з Госцем Рацыі – выконваючым абавязкі кіраўніка партыі “Народная грамада” Яўгенам Вільскім – размаўляе карэспандэнтка Таццяна Смоткіна. https://t.me/racyja/41630

June 4
Калі культура становіцца зброяй рэжыму
Днямі праўладны лукашэнкаўскі кампазітар Яўгеній Алейнік заявіў у інтэрв’ю, што беларуская культура змянілася і больш не прыме тых, хто ў 2020 годзе стаў на бок народа. Але пра якую культуру ён гаворыць?
Пасля 2020 года беларуская культура перажыла не рэформу, а рэпрэсіі. Купалаўскі тэатр страціў вядучых актораў — яны сышлі ў знак пратэсту. Іх замянілі артысты з Расіі. У Нацыянальным оперным — тое самае: звальненні, прыніжэнні, ідэалагічны кантроль. Незалежныя арт-прасторы закрыліся.
Рэпрэсаваныя музыкі, паэты, мастакі, артысты. Хтосьці сядзіць у турме. Хтосьці з’ехаў і быў вымушаны спыніць дзейнасць. Хтосьці застаецца і маўчыць. А хтосьці проста страціў натхненне, бо натхненне не прыходзіць пад страхам.
На радыё і ТБ — песні пра «бацьку», вайсковыя маршы, прапагандысцкія гімны. У газетах і парталах — рэпартажы з канцэртаў праўладных артыстаў і агляды кніг аўтараў з лаяльнага Саюза пісьменнікаў. У кінатэатрах — фільмы пра генацыд у часы вайны (у той час, калі генацыд адбываецца цяпер — у турмах, СІЗА і калоніях). У рэгіёнах — амаль няма варыянтаў культурнага адпачынку.
Беларуская медыйная прастора вылізаная, стэрыльная і таму — агідная. Гэта не культура, а дэкарацыя. Культура без выбару, без болю, без жывых людзей. Культура, якая не адлюстроўвае жыццё, а прыкрывае гвалт.
Сапраўднае нельга стварыць пад дыктатурай. Таму ўсе гэтыя «хіты» пра «моцнага бацьку» ніколі не будуць гучаць у навушніках простых беларусаў.
Сапраўдная беларуская культура жыве — у выгнанні, у цені, у сэрцы. Яна маўчыць цяпер. Але яна вернецца. Разам з вольнай Беларуссю.

Упершыню фільм пра М.Статкевіча ў Сейме Літвы.
На пятую гадавіну зняволення Мікалая Статкевіча офіс Ёзаса Алекаса, першага віцэ-спікера Сейма, арганізаваў фотавыставу і прагляд фільма ў Сейме Літвы.
Адкрыццё наведалі вядомыя літоўскія палітыкі такія як Рэмігіус Мотузас, старшыня камісіі па замежных справах, Русланас Баранаўскас, член камісіі па замежных справах і іншыя.
Гэта натхняльная праява салідарнасці і цікавасці да спраў Беларусі.
Нажаль ,нягледзячы на прамое запрашэнне ,С.Ціханоўская не выявіла цікавасці мерапрыемству ,як і ніводны з чальцоў яе кабінета.

June 5
June 5
Галоўная рэдактарка рэсурсу Хартыя'97 Наталля Радзіна пракаментавала інтэрв'ю Ціханоўскай па падзеях жніўня 2020 году, дзе больш падрабязна патлумачыла, чаму інфармацыя з вуснаў спадарыні г.зн. "нацыянальнага лідара" не адпавядае рэчаіснасці.
Каманда Мікалая Статкевіча, хто непасрэдна ў той перыяд знаходзіўся ў эпіцэнтры падзеяў, можа падцвердзіць інфармацыю Наталлі Радзінай.
Плошча 2020 рыхтавалася не адзін дзень і, нават, не месяц. Былі прынятыя меры, каб мінімізіраваць колькасць ахвяраў падчас мірных пратэстаў. Мы ведалі, што яны будуць. Мы,ведалі, што сінія пальцы будуць трымацца за ўладу. Мы ведалі, што лукашысты будуць выкарыстоўваць усе даступныя сродкі падавіць супраціў. Але мы верылі ў сумленне беларусаў,якія выйшлі адстойваць свае галасы. Аднак, ужо на той час нам было з большага зразумела, што курс якой абрала тройка (ТКЦ) не разлічаны на вызваленне Беларусі, тым больш мінімізацыю рызыкаў.
Выказваем салідарнасць з Наталляй Радзінай, а гэбінету наўпрост хочацца нагадаць - бяздзейнасць так сама артыкул крымінальнага кодэкса.
Але спачатку вызваленне ўсіх палітвязняў і толькі потым ацэнка дзеяў кожнай лукашысцкай ківалы.
І памятайце. Не кожны лукашыст беларус, не кожны беларус лукашыст
https://t.me/charter97_org/171390

Telegram
Хартия-97%
Наталья Радина: Согласна с утверждением Тихановской, что она предала белорусов
Слова Тихановской о детях и причинах ее выезда — это циничная ложь, говорит главный редактор сайта «Хартия-97» Наталья Радина, которая еще в июле 2020 года помогла вывезти детей…

June 7
Forwarded from Беларускае Радыё Рацыя
🇱🇹 У Сейме Літвы працуе фотавыстава ў гонар Мікалая Статкевіча
✔️ Паводле аднаго з арганізатараў выставы, яе праігнараваў Офіс Ціханоўскай, хоць і было запрашэнне на прэзентацыю.
📌 Арганізатары заклікаюць неабыякавых беларусаў наведаць выставу і падтрымаць людзей, якія ідуць дарогай свабоды і змагаюцца за незалежнасць Беларусі.
Больш на сайце Радыё Рацыя:
https://racyja.com/by/bez-kategorii/darohaj-svabody-u-sejme-litvy-pracue-fotavystava-u-honar-statkevica/

June 9